Верш значны не гукам, які чуваць, пакуль верш чытаецца, а сваім рэхам, якое ён утварае, калі адгучыць.
А. Разанаў.
Імя Алеся Разанава з’яўляецца адметным сімвалам сучаснай беларускай паэзіі, паказчыкам яе высокага ўзроўню развіцця, узорам няспынных пошукаў глыбокай змястоўнасці і фармальнай арыгінальнасці. Алесь Разанаў узмацніў інтэлектуальна-філасофскую накіраванасць нашай паэзіі, узбагаціў яе жанрава-відавую разнастайнасць, садзейнічаў уключэнню нацыянальнага прыгожага пісьменства ў сучасны сусветны літаратурны працэс.
Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1947 годзе. Бацька Алеся, былы партызан, вязень нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, быў адораным ад прыроды чалавекам — ён пісаў вершы. Маці працавала сельскім фельчарам.
Схільнасць да паэтычнай творчасці ў хлопчыка праявілася вельмі рана. З шостага класа ён пачаў друкавацца ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк камунізму» і ў рэспубліканскім часопісе «Бярозка».
У студзені 1966 года вершы А. Разанава былі надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва». Пра аўтара паведамлялася, што ён вучыцца ў школе. «Але што гэта былі за вершы! — захапляўся літаратурны крытык Варлен Бечык. — Проста не верылася: адкуль у паэта-пачаткоўца такія ўпэўненасць і напорнасць, нацэленасць на адкрыццё і пошук, выразнасць і спеласць слова?» Неўзабаве Алесь стаў членам літаратурнай суполкі «Крыніца», што існавала пры раённай газеце. Сябрамі гэтага згуртавання ў розны час былі Ніна Мацяш, Анатоль Казловіч, Раіса Баравікова і інш. Наведваў хлопчык і пасяджэнні літаратурнага аб’яднання «Заранка» пры абласной газеце «Зара», якім кіраваў вядомы літаратуразнавец У. Калеснік. Дзякуючы яму вучань дзявятага класа А. Разанаў прыняў удзел у традыцыйным рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Каралішчавічах. Гэта паспрыяла таму, што ў студзені 1966 года вялікая падборка вершаў маладога паэта была надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Выбар жыццёвага шляху не выклікаў у Алеся асаб ...
Читать далее