Андрэй Макаёнак. Біяграфія
Сутнасцю жыцця і дзейнасці Андрэя Макаёнка была любоў. Любоў з вялікай літары. Любоў да жыцця. Жыццё любяць усе, аднак любяць па-рознаму. Андрэй любіў як змагар, даследчык, пераўтваральнік, нястомны барацьбіт за яго чысціню і прыгажосць. І. Шамякін. Андрэй Ягоравіч Макаёнак — адзін з лепшых прадстаўнікоў не толькі беларускай, але і еўрапейскай камедыяграфіі другой паловы ХХ стагоддзя. Яго творчасць — самабытная з’ява ў літаратуры. Андрэй Макаёнак валодаў рэдкім талентам сатырыка-камедыёграфа і баявітым, наступальным характарам, што і абумовіла выключнасць, фенаменальнасць яго асобы. Нарадзіўся А. Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў на Гомельшчыне ў сялянскай сям’і. Яму давялося перажыць жудасны голад 1933 года, калі харчаваліся стравамі з лебяды, маладога лісця ліпы і бацвіння: «Цяпер запознена магу прызнацца, што даводзілася, азірнуўшыся па баках, спешна выгортваць з барознаў толькі ўчора пасаджаную бульбу. Было. Цяпер ужо за даўнасцю можна прызнацца. А тады — крый бог — даведаўся б мой бацька, — пісягоў на спіне панасіў бы». У школу А. Макаёнак пайшоў датэрмінова — не жадаючы адставаць ад сяброў (яму да сямі гадоў не хапіла пару месяцаў), упарты хлапчук днямі праседжваў пад вокнамі школы, пакуль настаўніца з наступленнем халадоў не ўпусціла яго ў клас з умовай: справішся з праграмай — будзеш вучыцца. Ён справіўся, вучыўся старанна, хоць умовы для таго былі не надта спрыяльныя. Школу даводзілася наведваць праз дзень, бо бацька, Ягор Сяргеевіч Макаёнак, старшыня мясцовага калгаса, не мог знайсці ахвотнікаў «за так» пасвіць калгасных свіней, таму гэтым займаліся па чарзе яго сыны Андрэй і Іван. Свае здольнасці А. Макаёнак выяўляў у розных напрамках: пісаў вершы, маляваў, ляпіў з гліны. Схільнасць да жывапісу, разьбы па дрэве (ім быў выразаны аўтапартрэт) захавалася на працягу ўсяго жыцця. Будучы пісьменнік захапляўся мастацкай самадзейнасцю, тэатрам, кіно. Яшчэ ў школе праявіліся яго артыстычныя здольнасці. Скончыўшы ў 1938 годзе Журавіцкую сярэднюю ш ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Андрэй-Макаёнак-Біяграфія
Сербиа Онлине · 601 days ago 0 201
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
25.09.2023 (601 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/blogs/entry/Андрэй-Макаёнак-Біяграфія


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Андрэй Макаёнак. Біяграфія
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2025, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android