Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Вобразы-сімвалы, мастацкія дэталі, іх роля ў тэксце
Васіль Быкаў уражвае нас майстэрствам ужывання мастацкіх дэталей, вобразаў-сімвалаў, якія надаюць твору філасофскую напоўненасць. У яго творах многа вобразаў-сімвалаў і мастацкіх дэталей, якія з’яўляюцца сродкамі псіхалагічнай, маральна-этычнай характарыстыкі герояў або паглыбляюць наша разуменне сэнсу твора. Вобраз-сімвал — умоўнае, максімальна абагульненае і экспрэсіўнае абазначэнне якой-небудзь з’явы, падзеі, што характарызуецца шматзначнасцю і ўвасабляе аўтарскую ідэю. У аповесці «Знак бяды», як мы пераканаліся, мноства вобразаў-сімвалаў: мёртвы жаваранак, Галгофа, крыж, неўзарваная бомба і інш. Сімвалічныя ў творы вобраз каровы, спрадвечнай карміцелькі селяніна, і сцэна яе забойства. Забіўшы Бабоўку, ворагі разбураюць першааснову гаспадарчага жыцця і клопату Багацькаў. Культ каровы займаў асаблівае месца ў славянскай міфалогіі, бо гэта жывёла ўвасабляе сялянскі дабрабыт. Страта яе не проста няшчасце, а сімвал новых вялікіх разбурэнняў. Не пазбаўлены сімвалічнасці вобразы яблынь з Петраковага саду, якія бязлітасна трэслі, ламаючы галіны, чужынцы. Яны выклікаюць у чытача згадкі пра дрэва жыцця, райскі сад, дзе раслі яблыні. У аповесці В. Быкава знявечаны сад сімвалізуе гвалтоўнае разбурэнне і вынішчэнне ворагамі жыцця мірных людзей. Глыбокай сімволікай напоўнены сны Сцепаніды і Петрака. Напрыклад, Сцепанідзе неаднойчы снілася прадбачанне, «як гарыць яе Яхімоўшчына», а яна нічога не можа зрабіць. Яшчэ ў пачатку твора, перад прыходам на хутар паліцаяў і чужынцаў, аўтар апісаў Петракоў сон пра чарвей, «якія варушыліся, кішэлі, абкручваліся адзін ля аднаго, паўзлі па яго нагах». Так, несумненна, аўтар эмацыянальна і сімвалічна прадказаў пачуццё агіды да нелюдзяў, што хутка давядзецца перажыць герою. Увёў пісьменнік у мастацкае палатно твора і яшчэ адзін «дурны сон» Петрака — пра агіднае стварэнне, пацука «з клыкастаю зяпай», намагаючыся забіць якога ён разбіў жорны... Гэты сон таксама прадвяшчае разбурэнне жыцця на хутары, трагізм лёсаў герояў. Ужыванне вобраза ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Вобразы-сімвалы-мастацкія-дэталі-іх-роля-ў-тэксце
Сербиа Онлине · 785 days ago 0 181
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
26.09.2023 (785 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/blogs/entry/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Вобразы-сімвалы-мастацкія-дэталі-іх-роля-ў-тэксце


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Вобразы-сімвалы, мастацкія дэталі, іх роля ў тэксце
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2025, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android