* Літаратурны працэс XI—XV стагоддзяўСёння цалкам аднавіць літаратурны працэс XI—XV стагоддзяў амаль немагчыма. Многія помнікі пісьменства страчаны ў выніку шматлікіх войнаў, пажараў, прыродных катаклізмаў або проста псавання матэрыялу, на якім яны былі напісаны. Пры гэтым па тых нешматлікіх тэкстах, што захаваліся да нашых дзён, можна меркаваць, як развівалася літаратура тысячу гадоў таму назад.
Нашы продкі пачалі карыстацца пісьменнасцю не пазней за Х стагоддзе. Кірылічную пісьменнасць на стараславянскай мове заснавалі асветнікі ІХ стагоддзя Кірыл і Мяфодзій, якія паходзілі, найбольш верагодна, з Македоніі. На гэтай мове былі створаны першыя вядомыя помнікі літаратуры нашага краю. У рэлігійных творах таго часу ўжывалася царкоўнаславянская мова, а ў творах свецкага характару трапляліся элементы гутарковай.
Да гэтага славяне карысталіся для перакладу на стараславянскую мову больш раннім алфавітам — глаголіцай, таксама створанай Кірылам.
Родныя браты Мяфодзій і Кірыл былі сынамі грэчаскага ваяводы. Старэйшым з сямі братоў быў Мяфодзій, а Канстанцін (у манастве Кірыл) —самым малодшым. Ён вучыўся разам з будучым канстанцінопальскім імператарам Міхаілам у лепшых настаўнікаў і стаў адным з самых адукаваных людзей сваёй эпохі: ведаў асновы ўсіх тагачасных навук і некалькі моў. Сучаснікі дзівіліся з мудрасці маладога чалавека, у яго нават была мянушка Філосаф.
Практыка набажэнства патрабавала адпаведных кніг, а таксама людзей, здольных чытаць і весці па іх службу. Кнігі пісаліся буйным разборлівым почыркам на пергаменце — асаблівым чынам выдубленай цялячай, авечай або валовай скуры, упрыгожваліся каляровымі мініяцюрамі, залатымі і сярэбранымі аправамі з каштоўнымі камянямі.
Пры вывучэнні старажытных помнікаў пісьменства важна ведаць, што твор, напісаны аўтарам, называўся арыгіналам, а перапісаны ў майстэрні пазней (бывала, што і праз стагоддзі) — спісам
Пры буйных храмах і ў манастырах былі заснаваны скрыпторыі (ад лац. scriptum — ‘пісанне, тэкст’) — майстэрні па перапісв ...
Читать далее