П’еса «Раскіданае гняздо». Сцэнічнае ўвасабленне п’есы
Янка Купала лічыў драму «Раскіданае гняздо» сваім найлепшым творам. Вядомы артыст Цімох Сяргейчык успамінаў, як праз больш за дваццаць гадоў пасля выхаду п’есы Купала прарочыў: «Ты, Цімашок, калі-небудзь успомніш мае словы. Я памру, а “Раскіданае гняздо” займе яшчэ на сцэне сваё пачэснае месца i загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п’есу лепшае, што было ў маёй паэзii i прозе». І тут драматург не памыліўся. Драма «Раскіданае гняздо» атрымала доўгае, хоць і пакручастае сцэнічнае жыццё. Адразу пасля напісання твора аўтар зразумеў, што падаваць яго ў цэнзуру для друкавання і пастаноўкі — справа бесперспектыўная. Упершыню гэты твор быў пастаўлены Фларыянам Ждановічам у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі 10 ліпеня 1917 года. Заснавальнік трупы і рэжысёр увасобіў на сцэне вобраз Сымона, Вера Тарасік — Марылі, Рамуальд Жакоўскі — Старца. Ролю Лявона ў першай пастаноўцы выканаў брат Фларыяна Ждановіча Антон (А. Крыніца), выкліканы з Арла. Фларыян Ждановіч — адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вядомы акцёр, рэжысёр. У свой час разам з Ігнатам Буйніцкім, Алесем Бурбісам, Усеваладам Фальскім арганізаваў драматычныя гурткі ў Мінску, Слуцку, Вільні, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Пад яго кіраўніцтвам у 1920 годзе ў Мінску быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1, сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Да арышту ў 1930-я гады быў рэжысёрам Беларускага савецкага тэатра. Выконваў ролю Сымона ў спектаклі паводле «Раскіданага гнязда». У красавіку 1921 года спектакль быў перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра. Асноўную ўвагу сканцэнтравалі на бытавым канфлікце. У гэты ж час п’есу паставілі некаторыя аматарскія калектывы, а таксама Дзвінскі беларускі народны тэатр (Латвія). Новае сцэнічнае жыццё і новае прачытанне п’еса «Раскіданае гняздо» атрымала на сцэне Беларускага тэатра імя Якуба Коласа (сёння — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск) у ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/П-еса-Раскіданае-гняздо-Сцэнічнае-ўвасабленне-п-есы
Сербиа Онлине · 606 days ago 0 128
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
24.09.2023 (606 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/blogs/entry/П-еса-Раскіданае-гняздо-Сцэнічнае-ўвасабленне-п-есы


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
П’еса «Раскіданае гняздо». Сцэнічнае ўвасабленне п’есы
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2025, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android