Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы...У. Караткевіч.
«Укараніцца на камяністым, неўладкаваным беразе жыцця, мудра, уладна, пяшчотна свідраваць каранямі зямлю. Араць яе для будучыні. Як чазенія…» У гэтых радках з непаўторнай аповесці «Чазенія» жыццёвае і творчае крэда яе аўтара. Так самаахвярна і апантана жыў і пісаў дзеля Беларусі свае неўміручыя творы Уладзімір Караткевіч.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы ў сям’і інтэлігентаў. Яго бацька, Сямён Цімафеевіч, паходзіў са старадаўняга, але збяднелага шляхецкага роду, якому належаў засценак Караткевічы. У аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў» Уладзімір Сямёнавіч пісаў: «У сям’і нас было трох. Старэйшы брат (загінуў на апошняй, спадзяюся, што апошняй, вайне), старэйшая сястра і я». Сямейнае асяроддзе, духоўная атмасфера ў ім былі вельмі спрыяльныя для развіцця будучага пісьменніка. «Сям’я, — як успамінае сястра пісьменніка Наталля Кучкоўская, — была вельмі спакойная. Мы, дзеці, ніколі не чулі, каб бацькі сварыліся. Да нас яны ставіліся заўсёды чула і разумна. Калі цяпер чую ці чытаю пра Валодзеву дабрыню, сардэчнасць, павагу да людзей, думаю, што гэта ўсё вынік выхавання ў сям’і. Талент ад Бога, а ўсё астатняе — ад маці і бацькі». Прадзед з боку маці ўдзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў, камандаваў атрадам і быў расстраляны ў Рагачове па загадзе Мураўёва. Дзед У. Караткевіча, бацька Надзеі Васільеўны, з’яўляўся неардынарнай асобай, валодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам. Ад яго будучы пісьменнік пачуў многа легенд, казак. Сын расстралянага паўстанца, ён перадаў унуку пачуцці патрыятызму, годнасці, характэрныя для іх роду.
Дзед Васіль быў тым чалавекам, які, на думку Наталлі Кучкоўскай, «даў Валодзю ўрок натуральнай беларускасці, бо маці... па-беларуску не гаварыла. Лічыла, што недастаткова ведае мову. Бацька больш карыстаўся дыялекта ...
Читать далее