Рыбак Санцьяга ў аповесці намаляваны ўжо зусім старым чалавекам. З часам адышло з яго жыцця ўсё мітуслівае, што калісьці ўзрушала, і засталіся толькі светлыя ўспаміны юнацтва. Пісьменніка хвалявала праблема паводзін чалавека на схіле дзён. Санцьяга пасля гераічных высілкаў — паядынку з рыбай і акуламі — «агіднымі, смярдзючымі ахвотніцамі да падлы і шчырымі забойцамі, здатнымі, калі галодныя, кусануць вясло або і стырно лодкі… акуламі, што перакусваюць лапы і плаўнікі чарапахам, калі тыя спяць на паверхні, а галодныя нападаюць у вадзе на чалавека» — пазбаўляецца вынікаў уласнай працы.
Стары рыбак паказаны ў экстрэмальнай сітуацыі. Яна, мабыць, адна з самых драматычных у жыцці героя, калі запатрабаваліся ўсе фізічныя і духоўныя сілы. Санцьяга прымае выклік лёсу, намагаецца максімальна рэалізаваць сябе, каб на грані жыцця і смерці адказаць самому сабе на пытанне: «Хто я і чаго я варты?» Забіўшы першую акулу, рыбак чакае наступных нападаў, ён не збіраецца здавацца, нават калі тыя прыплывуць уначы: «Што ж ты можаш рабіць? Змагацца з імі, — адказаў ён. — Пакуль не сканаю». Стары прамаўляе тыя словы, што раскрываюць галоўную думку твора: «Чалавек не створаны для паразы… Чалавек можа быць знішчаны, але не пераможаны». Так вуснамі героя Хемінгуэй абвяшчае філасофскую выснову, якая стала вынікам і яго ўласнага жыццёвага і творчага шляху.
У Санцьяга памерла жонка, ён сябруе толькі з хлопчыкам, але не ўсведамляе сябе зусім адзінокім. Герой адчувае сябе часткай велізарнага і прыгожага свету. Стары рыбак наіўны, непасрэдны, прастадушны і разам з тым мудры. Санцьяга імкнецца да гармоніі і згоды з морам і яго насельнікамі, любіць неба, сонца, месяц, зоры, успрымае іх як родных. Ён — неад’емная частка навакольнай прыроды — размаўляе з птушкамі і рыбамі, параўноўвае сябе з зорамі: «Але галава ў мяне ясная, — падумаў ён. — Дужа ясная. Я такі ж ясны, як зоркі, а мы — радня. І ўсё ж я павінен паспаць. Зоркі спяць, і месяц, і сонца спіць, і нават акіян спіць часам, у пэўныя дні, калі п ...
Читать далее