Эрнэст Хемінгуэй. Вобраз старога рыбака Санцьяга
Рыбак Санцьяга ў аповесці намаляваны ўжо зусім старым чалавекам. З часам адышло з яго жыцця ўсё мітуслівае, што калісьці ўзрушала, і засталіся толькі светлыя ўспаміны юнацтва. Пісьменніка хвалявала праблема паводзін чалавека на схіле дзён. Санцьяга пасля гераічных высілкаў — паядынку з рыбай і акуламі — «агіднымі, смярдзючымі ахвотніцамі да падлы і шчырымі забойцамі, здатнымі, калі галодныя, кусануць вясло або і стырно лодкі… акуламі, што перакусваюць лапы і плаўнікі чарапахам, калі тыя спяць на паверхні, а галодныя нападаюць у вадзе на чалавека» — пазбаўляецца вынікаў уласнай працы. Стары рыбак паказаны ў экстрэмальнай сітуацыі. Яна, мабыць, адна з самых драматычных у жыцці героя, калі запатрабаваліся ўсе фізічныя і духоўныя сілы. Санцьяга прымае выклік лёсу, намагаецца максімальна рэалізаваць сябе, каб на грані жыцця і смерці адказаць самому сабе на пытанне: «Хто я і чаго я варты?» Забіўшы першую акулу, рыбак чакае наступных нападаў, ён не збіраецца здавацца, нават калі тыя прыплывуць уначы: «Што ж ты можаш рабіць? Змагацца з імі, — адказаў ён. — Пакуль не сканаю». Стары прамаўляе тыя словы, што раскрываюць галоўную думку твора: «Чалавек не створаны для паразы… Чалавек можа быць знішчаны, але не пераможаны». Так вуснамі героя Хемінгуэй абвяшчае філасофскую выснову, якая стала вынікам і яго ўласнага жыццёвага і творчага шляху. У Санцьяга памерла жонка, ён сябруе толькі з хлопчыкам, але не ўсведамляе сябе зусім адзінокім. Герой адчувае сябе часткай велізарнага і прыгожага свету. Стары рыбак наіўны, непасрэдны, прастадушны і разам з тым мудры. Санцьяга імкнецца да гармоніі і згоды з морам і яго насельнікамі, любіць неба, сонца, месяц, зоры, успрымае іх як родных. Ён — неад’емная частка навакольнай прыроды — размаўляе з птушкамі і рыбамі, параўноўвае сябе з зорамі: «Але галава ў мяне ясная, — падумаў ён. — Дужа ясная. Я такі ж ясны, як зоркі, а мы — радня. І ўсё ж я павінен паспаць. Зоркі спяць, і месяц, і сонца спіць, і нават акіян спіць часам, у пэўныя дні, калі п ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Эрнэст-Хемінгуэй-Вобраз-старога-рыбака-Санцьяга
Сербиа Онлине · 594 дней(я) назад 0 91
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Сербиа Онлине
Belgrade, Сербия
26.09.2023 (594 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.rs/modules/boonex/blogs/blogs.php?action=show_member_post&postUri=Эрнэст-Хемінгуэй-Вобраз-старога-рыбака-Санцьяга&lang=ru


© library.rs
 
Партнёры Библиотеки

LIBRARY.RS - Сербская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Эрнэст Хемінгуэй. Вобраз старога рыбака Санцьяга
 

Контакты редакции
Чат авторов: RS LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Сербская цифровая библиотека © Все права защищены
2014-2025, LIBRARY.RS - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Сербии


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android