Жанр рамана
Раман узнік на аснове старажытнага эпасу ў антычнай літаратуры, аднак у сучасным разуменні сфарміраваўся толькі ў XVI—XVIII стагоддзях. Росквіту жанр дасягнуў у ХІХ стагоддзі ў еўрапейскай і рускай рэалістычнай літаратуры. Раман (ад фр. roman — ‘апавяданне’) —эпічны празаічны (часам вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі. Жанравая палітра рамана надзвычай разнастайная: гісторыка-біяграфічны, сацыяльна-псіхалагічны, філасофскі, прыгодніцкі, гістарычны, раман-прытча, утопія, антыўтопія, дэтэктыўны, сатырычны і г. д. У Беларусі ў ХІХ стагоддзі на польскай мове раманы пісалі Ю. Крашэўскі, Э. Ажэшка. У ХХ стагоддзі па-беларуску былі напісаны раманы Ядвігіна Ш. («Золата»1), Цішкі Гартнага («Сокі цаліны»), М. Зарэцкага («Вязьмо»), Кузьмы Чорнага («Пошукі будучыні»), І. Мележа («Людзі на балоце»), І. Шамякіна («Сэрца на далоні»), У. Караткевіча («Каласы пад сярпом тваім») і інш. Для жанру рамана, у тым ліку і «Сэрца на далоні» І. Шамякіна, характэрны наяўнасць некалькіх сюжэтных ліній, разнастайнасць праблематыкі, людскіх лёсаў і характараў, займальнасць, дынамізм, паказ дзеяння на працягу вялікага часавага адрэзка, востры канфлікт. Эпічны твор, які вызначаецца маштабнасцю, гістарызмам мастацкага бачання, зваротам да асэнсавання шырокага кола праблем, што маюць нацыянальнае і агульначалавечае значэнне, называецца эпапеяй («Вайна і мір» Л. Талстога). ____________________ 1 Раман «Золата» Ядвігіна Ш. застаўся недапісаным. ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Жанр-рамана
Сербиа Онлине · 1042 дней(я) назад 0 386
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Сербиа Онлине
Belgrade, Сербия
25.09.2023 (1042 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.rs/blogs/entry/Жанр-рамана?lang=ru


© library.rs
 
Партнёры Библиотеки

LIBRARY.RS - Сербская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Жанр рамана
 

Контакты редакции
Чат авторов: RS LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Сербская цифровая библиотека © Все права защищены
2014-2026, LIBRARY.RS - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Сербии


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android