Васіль Быкаў. Біяграфія
Па творах Васіля Быкава свет спасцігае асаблівасці беларускага народнага характару, трагізм гістарычнага лёсу нашага народа. Творчасць пісьменніка дапамагае шукаць сцежкі да дабрыні і справядлівасці. Імя В. Быкава ўспрымаецца сёння ў свеце як сімвал мужнасці, годнасці, самабытнасці беларускага народа, як «пароль... чуласці і рашучасці... Беларусі» (Р. Барадулін). Творчасцю пісьменніка засведчаны духоўная сталасць сучаснай беларускай літаратуры, яе сусветны ўзровень. Яна гаворыць чалавецтву, што цвіце Беларусь, думае Беларусь, мае дзяржаўны гонар. Васіль Быкаў зрабіў вялікі ўклад у станаўленне беларускай прозы ХХ стагоддзя, асабліва жанру аповесці. У сучаснай крытыцы існуе вызначэнне «быкаўская аповесць». Гэта невялікі твор, у якім звычайна дзейнічаюць некалькі герояў ва ўмовах выбару перад тварам смерці: цаной здрады сумленню захаваць жыццё або загінуць непераможаным, верным сваім ідэалам і перакананням. У апошнія гады В. Быкаў звяртаўся да алегарычных жанраў: баек для дарослых, прыпавесцей. Біяграфія народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі В. Быкава напачатку складвалася звычайна і тыпова. Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на поўначы Беларусі — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Бацькі будучага пісьменніка былі сялянамі. Дзяцінства і юнацтва Васіля супалі з цяжкімі і драматычнымі гадамі нашай гісторыі — калектывізацыяй. Таму, успамінаў В. Быкаў, маленства выдалася цяжкім, скупым на радасці. Акрамя Васіля, у бацькоў было двое меншых дзяцей. Часта сям’я галадала. Пісьменнік згадваў той час: «Несправядлівасці, цяжкасці, заўсёды заклапочаны бацька, слёзы маці». Памяць захавала, як у 1930-я гады з царквы суседняй вёскі Кублічы, дзе маленькага Васіля хрысцілі, актывісты-бязбожнікі сцягвалі крыжы, а пасля раскрадалі маёмасць. Дзеці рвалі старыя царкоўныя кнігі-фаліянты і з іх лістоў, напісаных па-стараславянску, рабілі і пускалі самалёцікі. Уражанні маленства стануць пазней мастацкім ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Васіль-Быкаў-Біяграфія
Сербиа Онлине · 841 days ago 0 257
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
25.09.2023 (841 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/blogs/entry/Васіль-Быкаў-Біяграфія


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Васіль Быкаў. Біяграфія
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2026, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android