Каб паступіць вучыцца, Кузьма Чорны адправіўся з роднай вёскі ў сталіцу. Так напісаў пра гэта падарожжа Іван Навуменка: «У 1923 г. Кузьма Чорны (ён ужо надрукаваў верш у часопісе «Іскры», два-тры апавяданні) пехатой пайшоў у Мінск, каб паступіць вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
І самае галоўнае: каб спраўдзіць або не спраўдзіць сваю пісьменніцкую долю».
Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў засценку Боркі на Случчыне. Яго бацькі былі вымушаны пераехаць у вёску Цімкавічы, бо дзеці падраслі, а ў Борках не было школы.
Мікалай Раманоўскі атрымліваў адукацыю ў Цімкавіцкім народным вучылішчы, Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (навучанне там было бясплатнае, а тым, хто добра вучыўся, плацілі стыпендыю).
Два гады вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, але не скончыў яго. Маладому чалавеку даводзілася сумяшчаць вучобу з працай. Праз складанае матэрыяльнае становішча Мікалай Раманоўскі часам нават галадаў.
У Мікалая Раманоўскага было шмат псеўданімаў (Максім Алешнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Вясёлы, М. Сідарэўскі, Сусед-вясёлы і інш.), але ў выніку прыжыўся псеўданім, узяты ў гонар дзеда па матчынай лініі. Міхал Парыбак, таленавіты майстар-сурвэтнік, меў мянушку Чорны.
Пісьменнік-пачатковец Кузьма Чорны ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а калі яно перастала адпавядаць эстэтычным патрэбам творцы, стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў згуртавання «Узвышша», што сведчыць пра яго творчыя пошукі і няўрымслівасць.
Многія раннія творы Кузьмы Чорнага былі мадэрнісцкімі, імпрэсіянісцкімі, заснаванымі на псіхалагізме і, на першы погляд, з невыразным, размытым сюжэтам. У большасці з іх галоўная ўстаноўка — на ўнутраныя змены персанажаў, бо асноўная задача аўтара — паказаць перамены, што адбываюцца ў душы герояў, а не знешнія падзеі. Але такая актуальная для пачатку ХХ стагоддзя проза не была запатрабавана ва ўмовах панавання сацыялістычнага рэалізму і моцна крытыкава ...
Читать далее