Верлібр і вольны верш
Верлібр узнік у ХІХ стагоддзі ў амерыканскай і еўрапейскай літаратурах. Шырокае распаўсюджанне атрымаў у паэзіі ХХ стагоддзя. Самы вядомы з пачынальнікаў гэтага жанру ў беларускай літаратуры — Максім Багдановіч («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...», «Ты доўга сядзела за сталом...», «Халодная, ясная ноч...» і інш.). Традыцыі Максіма Багдановіча па стварэнні верлібраў былі пераняты сучаснымі аўтарамі. Верлібр часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў творах філасофскай і інтымнай лірыкі. Верлібр, або свабодны верш (ад фр. vers libre — ‘свабодны верш’), — верш, у якім адсутнічаюць рыфма і чаргаванне націскных і ненаціскных складоў.У верлібры кожны вершаваны радок можа ўтрымліваць розны парадак чаргавання націскных і ненаціскных складоў і розную іх колькасць, часам адсутнічае і рыфма. Тым не менш гэта сістэма характарызуецца рытмічнасцю, толькі рытмы змяняюцца і змешваюцца ў творы. Інтанацыяй, інтанацыйнымі і сэнсавымі паўторамі забяспечваецца аднароднасць рытмічнай арганізацыі верша. Часам верлібр адносяць да празаічных твораў, але гэта не зусім дакладна, бо графічны падзел аўтарам на радкі, рытмічная арганізацыя даюць устаноўку на ўспрыманне твора як вершаванага. Таксама для верлібра характэрна багацце і гнуткасць паэтычнага сінтаксісу — адмысловых рытарычных фігур (сінтаксічны перыяд, а таксама пералічэнне, супастаўленне, супрацьпастаўленне). Верлібр яшчэ называюць свабодным вершам — і з гэтай прычыны яго часта атаясамліваюць з вольным вершам. Вольны верш мае пэўныя адрозненні ад свабоднага. Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша з няроўнай колькасцю стоп у радку.Такая форма не прадугледжвае захаванне страфічнай будовы (слупкоў) і перадае размоўную інтанацыю, дыялагічнасць. Часта вольным вершам пішуцца байкі, таму яго яшчэ называюць баечным вершам. Вольны верш атрымаў распаўсюджанне ў ХVІІІ стагоддзі ў рускай паэзіі (Міхаіла Ламаносава, Міхаіла Хераскава і інш.). У беларускай літаратуры вольны верш выкарыстоўвалі Максім Танк, Кандрат Крапіва, Эдуард В ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Верлібр-і-вольны-верш
Сербиа Онлине · 1003 days ago 0 264
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
23.09.2023 (1003 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/blogs/entry/Верлібр-і-вольны-верш


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Верлібр і вольны верш
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2026, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android