Мастацкія тропы
Раман узнік на аснове старажытнага эпасу ў антычнай літаратуры, аднак у сучасным разуменні сфарміраваўся толькі ў XVI—XVIII стагоддзях. Росквіту жанр дасягнуў у ХІХ стагоддзі ў еўрапейскай і рускай рэалістычнай літаратуры. Троп (ад грэч. tropos — ‘паварот; зварот, вобраз’) — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні з мэтай стварэння мастацкага вобраза і дасягнення большай выразнасці (параўнанне, метафара, сінекдаха, метанімія, увасабленне і інш.). У тропах на аснове пэўных агульных рыс супастаўляюцца дзве з’явы, адна з якіх характарызуецца праз прыметы другой. Тэарэтыкі прапануюць адрозніваць тропы простыя: эпітэт, параўнанне і складаныя: метафара, зваротная метафарызацыя, паэтычны этымалагізм, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, сімвал, алегорыя, іронія, гратэск, перыфраза. Часам вылучаюць такія тыпы тропаў: канкрэтна-пачуццёвыя і ўмоўна-асацыятыўныя. Тропы першага тыпу ўлічваюць канкрэтнасць і рэальнасць адзнак з’яў або прадметаў, што ўспрымаюцца з дапамогай асацыятыўных магчымасцей органаў пачуццяў — зроку, слыху, смаку, нюху і дотыку. Тропы другога тыпу вызначаюцца вялікай доляй умоўнасці, апелююць да здольнасцей лагічнага мыслення чалавека, ведаў, жыццёвай дасведчанасці. Адным з самых распаўсюджаных сродкаў паэтычнай мовы з’яўляецца эпітэт як вобразнае азначэнне прадмета, з’явы. Эпітэт (ад стар.-грэч. trioetov — ‘прыкладзенае’) — мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека. Выяўляецца прыметнікам. Але не кожны прыметнік у ролі азначэння становіцца эпітэтам. Высокая мастацкаць, вобразнасць, арыгінальная характарыстыка прадмета або з’явы — гэта неабходныя патрабаванні да гэтага тропа. Параўнаем выкарыстанне прыметнікаў у творах М. Башлакова: «лісток закружыўся, бярозавы» (функцыя простага азначэння, адноснага прыметніка) і «Хай мне буйныя ветры прыгоняць // Той самотны бярозавы дым» (адметнае і вобразнае азначэнне-эпітэт); «пачуецца музыка ў лесе асеннім» (функцыя простага азначэння, адноснага прыметніка) і «і сам я ўж ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Мастацкія-тропы
Сербиа Онлине · 994 days ago 0 270
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Сербиа Онлине
Belgrade, Serbia
29.09.2023 (994 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.rs/modules/boonex/blogs/blogs.php?action=show_member_post&lang=en&postUri=Мастацкія-тропы


© library.rs
 
Library Partners

LIBRARY.RS - Serbian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Мастацкія тропы
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: RS LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Serbian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2026, LIBRARY.RS is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Serbia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android