Аляксандр. Разанаў Біяграфія
Верш значны не гукам, які чуваць, пакуль верш чытаецца, а сваім рэхам, якое ён утварае, калі адгучыць. А. Разанаў. Імя Алеся Разанава з’яўляецца адметным сімвалам сучаснай беларускай паэзіі, паказчыкам яе высокага ўзроўню развіцця, узорам няспынных пошукаў глыбокай змястоўнасці і фармальнай арыгінальнасці. Алесь Разанаў узмацніў інтэлектуальна-філасофскую накіраванасць нашай паэзіі, узбагаціў яе жанрава-відавую разнастайнасць, садзейнічаў уключэнню нацыянальнага прыгожага пісьменства ў сучасны сусветны літаратурны працэс. Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1947 годзе. Бацька Алеся, былы партызан, вязень нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, быў адораным ад прыроды чалавекам — ён пісаў вершы. Маці працавала сельскім фельчарам. Схільнасць да паэтычнай творчасці ў хлопчыка праявілася вельмі рана. З шостага класа ён пачаў друкавацца ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк камунізму» і ў рэспубліканскім часопісе «Бярозка». У студзені 1966 года вершы А. Разанава былі надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва». Пра аўтара паведамлялася, што ён вучыцца ў школе. «Але што гэта былі за вершы! — захапляўся літаратурны крытык Варлен Бечык. — Проста не верылася: адкуль у паэта-пачаткоўца такія ўпэўненасць і напорнасць, нацэленасць на адкрыццё і пошук, выразнасць і спеласць слова?» Неўзабаве Алесь стаў членам літаратурнай суполкі «Крыніца», што існавала пры раённай газеце. Сябрамі гэтага згуртавання ў розны час былі Ніна Мацяш, Анатоль Казловіч, Раіса Баравікова і інш. Наведваў хлопчык і пасяджэнні літаратурнага аб’яднання «Заранка» пры абласной газеце «Зара», якім кіраваў вядомы літаратуразнавец У. Калеснік. Дзякуючы яму вучань дзявятага класа А. Разанаў прыняў удзел у традыцыйным рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Каралішчавічах. Гэта паспрыяла таму, што ў студзені 1966 года вялікая падборка вершаў маладога паэта была надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва». Выбар жыццёвага шляху не выклікаў у Алеся асаб ... Читать далее
Read more____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аляксандр-Разанаў-Біяграфія
Сербиа Онлине · 989 дней(я) назад 0 197
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Сербиа Онлине
Belgrade, Сербия
27.09.2023 (989 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.rs/modules/boonex/blogs/blogs.php?action=show_member_post&lang=ru&postUri=Аляксандр-Разанаў-Біяграфія


© library.rs
 
Партнёры Библиотеки

LIBRARY.RS - Сербская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Аляксандр. Разанаў Біяграфія
 

Контакты редакции
Чат авторов: RS LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Сербская цифровая библиотека © Все права защищены
2014-2026, LIBRARY.RS - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Сербии


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android